Партнёрам
Ма-Сін-Сін
концерты12+

Ма-Сін-Сін — Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii

Ближайший сеанс: 01.09.2026 в 19:00 · от 30.00 BYN

Площадка: Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii, Минск

Поделиться

Расписание и билеты

Безопасная покупка

Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.

О сервисе и возвратах

вторник, 1 сентября 2026 г.

О концерте

Гісторыя пра і для падлеткаў на сцэне РТБД!Запрашаем на сцэнічнае чытанне п’есы «Ма-Сін-Сін» Улады Альхоўскай – драмы для сямейнага прагляду, у якой уздымаюцца важныя тэмы, часам складаныя для абмеркавання. Гераіня сутыкаецца з паразуменнем, што адзнакі не галоўнае, адзінота пераадольваецца шчырасцю, а жыццё мае свой канец.Рэальнасць Іры складаецца з урокаў – школа, танцы, спевы, заняткі на скрыпцы, замежным мовам, нават курсы па стварэнні мабільных дадаткаў. Так было не заўсёды, аднак зараз дзяўчынка ўпэўнена: у жыцці ёсць адзіны правільны шлях – быць ідэальнай і заўсёды занятай. Хуліган Косця – процілегласць Іры, таму яна вырашае заняцца перавыхаваннем задзіры. Аднак з кожнай хвілінай становіцца зразумела: дапамога патрэбна зусім не Косце…Жанр:гісторыя аднаго сяброўстваАўтар:Улада АльхоўскаяРэжысёр:Марыя ГуцаваПрацягласць:1 г. 10 хв. без антрактуУзроставыя рэкамендацыі:12+Мова:беларускаяУлада Альхоўская– беларуская пісьменніца, драматург і сцэнарыст. Яе п’есы ўваходзілі ў лонг- і шорт-лісты міжнародных конкурсаў«Монадрама-2019»,«Час драмы»,«Зыходная падзея – XXI век»,«ЛітаДрама»,«Маленькая Рэмарка»,«Вялікая Рэмарка»,«Дзеючыя асобы»і іншых. У 2025 годзе за зборнік п’ес«Аватары тэатра»атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь у намінацыі«Лепшы драматургічны твор».Ролі выконваюць:Дар’я Лазарчык, Юлія Гружэўская, Павел Шыкуноў, Вераніка Буслаева, Павел Зароўскі, Валерыя ЛяльковаЧытанне п’есы – тэатралізаваная прэзентацыя п’есы, “правобраз” спектакля. Акцёры чытаюць тэкст з ліста.

Частые вопросы

Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.

Смотрите также