Безопасная покупка
Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.
ЯКІ ТАКІ “ПАТОП”?
Вераніка Буслаева
6+
Жанр: экаспектакль
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вераніка Буслаева
Сцэнограф і мастак па касцюмах: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Міхаіл Абухаў
Відэакантэнт: Аляксей Ладышаў
Прэм’ера: 8 ліпеня 2025 года
Працягласць: 1 г. без антракту
Кемлівая Вавёрка, рамантычны Кабанчык і Кароўка-ласаўка не проста жывуць і крочаць па свеце, а шчыра, з цеплынёй і клопатам аб іншых пакаленнях ставяцца да прыроды і наваколля.
“А які такі “патоп”?” – спытаеце вы. Вавёрка, Кабанчык і Кароўка ўжо чакаюць вас у новым экалагічным спектаклі РТБД, каб распавесці аб усіх тонкасцях і “тлустасцях” беражлівых адносін да месца, у якім мы ўсе жывём. Будзе не толькі пазнавальна і карысна, а і весела, яскрава і па-сяброўску, з гульнямі, жартамі і загадкамі.
УВАГА! Будзьце асцярожныя, вашы дзеткі пасля спектакля могуць пачаць самі сартыраваць смецце.
Ролі выконваюць:
Вавёрка – Юлія Гружэўская, Дар’я Лазарчык
Кабанчык – Сяргей Краўчук, Фёдар Пясецкі
Кароўка – Наталія Саламаха, Ганна Лебедзева
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.