“Спектакль РТБД “Вар’ятка” – гэта калі вельмі смешна, а потым “прыбівае” і не адпускае колькі дзён. Калі шукаеш сваё адлюстраванне ў іншым чалавеку, але кожнае новае люстэрка разлятаецца на асколкі. Калі жыць у сучаснасці немагчыма, таму што мінулае замясціла яго цалкам, а ў будучыню глядзець страшна. Калі “ненармальным” у нейкі момант можа аказацца кожны з нас.” –Рэжысёр Т.ТраяновічАдным звычайным днём да звычайнага мужчыны падыходзіць звычайная жанчына і прапануе яму грошы! За што? За невялікую паслугу, “чыстая дробязь”. Толькі даведаўшыся аб гэтай паслузе, усе навокал стануць гэтую звычайную жанчыну лічыць ненармальнай. Але што такое норма наогул, і каго можна лічыць нармальным, а каго не?Рэжысёр– Таццяна ТраяновічПераклад– Юрый ТраяновічСцэнаграфія– Валянціна ПраўдзінаМастак па святле– Сямён ДавыдзенкаХарэограф– Валерый СултанаўУзроставыя рэкамендацыі:18+Прэм’ера:27 верасня 2019 годаПрацягласць:1г. 40хв. з антрактам
Частые вопросы
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.