Лабірынты Старога ГорадуВы думаеце, што ведаеце Мінск? Забудзьцеся пра шырокія праспекты ды манументальныя пабудовы! Сапраўдны горад хаваецца за параднымі фасадамі, рыпіць старымі дзвярамі і гучыць мільёнам галасоў тых, хто ў ім калісці жыў.Запрашаем вас на шпацыр па лабірынтах і дварах Рэвалюцыйнай, Камсамольскай і Інтэрнацыянальнай.Падчас экскурсіі даведаемся:- што хаваецца пад савецкімі назвамі вуліц,-паглядзім на самы стары жылы дом гораду,-раскрыем таямніцы мінскіх даходных дамоў.-Абмяркуем, якія тавары былі папулярнымі ў горадзе ХІХ стагодзя, а таксама даведаемся, дзе жыхароў і гасцей Мінска частавалі самай духмянай кавай.Суправаджае: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Таццяна Даўгач.Кошт -35 р+375292524458Сустракаемся каля Архікафедральнага касцёлу Дзевы Марыі (пл Свабоды, 9) Не пераблытайце са Свята-Духавым КафедральнымПрацягласць - каля 2 гадзін( пачатак 19:30)
Частые вопросы
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.