Запрашаем у вандроўку па мясцінах жыццёвага і творчага генію зоркі літаратуры сусветнага ўзроўню - Адама Міцкевіча. Дата: 10.10.2026 (субота)Выезд з Мінска - 7:45Вяртанне ≈20:00Спачатку мы завітаем ў Наваградак. Гэта не толькі горад дзяцінства Міцкевіча, але і старажытная сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Там мы уздымемся на замкавую гару, паблукаем па старадаўніх вуліцах, пабачым знакамітую Фару Вітаўта, дзе хрысціўся будучы паэт, а таксама нараджалася будучая дынастыя Ягелонаў. І каб замацаваць уражанні завітаем да дамініканаў, дзе нас пачастуюць кавай, сыграюць на аргане і дазволяць спусціцца ў сутарэнні касцёлу Св. Міхала.Наступнай кропкай нашага маршруту стане невялікая вёска Валеўка, дзе на ўзвышшы стаіць драўляная царква Пятра і Паўла, збудаваная напрыканцы XVII ст. У царкве захаваўся драўляны іканастас, які прывезлі сюды з Варшавы ў пачатку ХХ ст. Абразы для гэтага іканастас пісаў знакаміты мастак Віктар Васняцоў.Далей мы зробім невялікі фотаспын каля возера Свіцязь. Узгадаем знакамітую Свіцязянку і іншых насельнікаў возера, якія атрымалі вечнае жыццё ў творах Адама Міцкевіча.Фінальнай і галоўнай кропкай нашага маршрута стане Завоссе. Там месціцца сядзіба, дзе Адам Міцкевіч з'явіўся на свет. Мы акунемся ў атмасферу шляхецкага маёнтку, дзе літаральна ажываюць радкі знакамітага "Пана Тадэвуша".‍Суправаджае экскурсію: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.Кошт -160 рАбед 15-20 р (дадаткова, па жаданні)☎️+375292524458
Частые вопросы
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.