♥Партнёрам
Лекцыя-прэзентацыя «Крама Цудаў»
кино18+190 мин2026

Лекцыя-прэзентацыя «Крама Цудаў» — кино в Минске

Кино, Обучение и курсы

Ближайший сеанс: 29.11.2026 в 17:00 · от 25.00 BYN

Площадка: SKYLINE Cinema в ТРЦ Galileo, Минск

Поделиться

Расписание и билеты

Безопасная покупка

Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.

О сервисе и возвратах

воскресенье, 29 ноября 2026 г.

О фильме

Доўгачаканая навінка на беларускай мове «Крама Цудаў»
 

«Крама Цудаў» адчыняе дзверы далёка не кожнаму. Выпадковаму мінаку можа здацца, што тут прадаюць кнігі і сувеніры. Але насамрэч тут гандлююць цудамі.

 

Ніхто не ведае, адкуль з'яўляецца крама і хто гэты таямнічы Загадчык за прылаўкам. Вядома толькі адно: цуд рэальны.

І вось на адзін вечар — 29 лістапада ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo адчыняе дзверы «Крамы Цудаў» для вас. Гэта не проста чарговае мерапрыемства. Гэта сустрэча з пісьменнікамі Шуфлядкі, прэзентацыя новай кнігі ад выдавецтва OZ і магчымасць зазірнуць за шырму звычайнага.
 

Што чакае вас у Краме Цудаў:
• Фотазона — затрымайце момант у атмасферы магіі.
• Цёплы перапынак — саграйцеся за кубкам духмянай гарбаты у суполцы аднадумцау.
• Розыгрышы і падарункі ад партнёраў прыемныя моманты, якія робяць вечар яшчэ цяплейшым.
• Лекцыя i aўтограф-сесія — асабістая размова з пісьменнікамі і аўтограф на памяць.
 

Прыходзьце за цудамі 29 лістапада ў 17:00 SKYLINE Cinema ТРЦ Galilleo — будзе чароўна!

Аўтары: Кацярына Стрынгель, Алег Савошчык, Віка Малікава, Ніка Айкан, Ганна Асокіна, Яна Міа, Аляксандра Гарачка, Юлія Іюльская, Ія Палікарпава-Гілевіч, Алёна Кучынская
 

Таймінг вечара:
• 17:00 – 17:35 збор гасцей
• 17:35 – 19:00 лекцыя
• 19:00 – 19:10 перапынак
• 19:10 – 20:10 аўтограф-сесія з аўтарамі
 

Партнёры мерапрыемства:
Плацежная сістэма Белкарт - гэта банкаўскія карткі і мабільнае прыкладанне Белкарт Pay!

Шакалад Nestlé - асаблівы сімвал пяшчоты, які ператварае кожны момант у сапраўднае задавальненне. Гэта цяпло, якое крама кладзе ў кожны падарунак, і ўвага, якую мы аддаём кожнаму госцю.

Выдавецтва OZ (створана ў 2025 года). Галоўныя напрамкі і мэты выдавецтва OZ: падтрымка маладых талентаў і публікацыя сучаснай мастацкай і нон-фікшн літаратуры пра Беларусь, яе культуру, гарады і гісторыю.

Частые вопросы

Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.

Смотрите также