22.11 2026 НЯДЗЕЛЯ , У 12:00Архітэктурны шпацыр па ваколіцах пл. ПерамогіПадчас экскурсіі мы пазнаёмімся з канцэпцыяй ідэальнага горада, якую савецкія архітэктары імкнуліся ўвасобіць у пасляваенным Мінску. Знойдзем адсылкі да антычнай спадчыны, уважліва разгледзім дэкаратыўныя элементы будынкаў і ўбачым, што архітэктура можа быць вельмі шматслоўнай.Пагаворым аб тым, што такое савецкі мадэрнізм, і навучымся бачыць у ім прыгажосць.Акрамя таго, пройдземся па самым сучасным квартале Мінска, дзе ўбачым, як можна далікатна ўвасабляць глабальныя архітэктурныя ідэі ў, здавалася б, ужо сфарміраванай гарадской прасторы.А ў якасці бонуса пабачым неагатычны храм пасярод шчыльнай савецкай забудовы і даведаемся жыццесцвярджальную гісторыю яго з'яўлення.‍Суправаджае: кандыдат гістарычных навук, дацэнт.Кошт -35 р☎️+375292524458Пачатак ад Дому-музею РСДРП
Частые вопросы
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.