У сераду, 2 снежня а 19.00, у самым цэнры Мінску у Палацы Культуры Ветэранаў адбудзецца імпрэза "БЕЛАРУСКI ЭТНА-ДЖАЗ"ШТО БУДЗЕ?- ДЖАЗ! Не варыцяі на тэму, а сапраўдны імправізацыйны джаз у выкананні музыкаў, якія ведаюць, што гэта такое!- На сцэне будуць Славінскі, Анцішын, Васількова і Барэйка,- Іван Кірчук і сабраная ім унікальная этна музыка Беларусі- тая самая, якая выконвалася нашымі продкамі,- Праграма складзена з этна-кампазіцый, якія вы, верагодна, не чулі, але якія гучалі на Беларусі стагоддзямі. Адштурхваючыся ад іх, джазавыя музыкі зрабілі свае аўтарскія аранжыроўкі, якія дазваляюць ім гучаць па-новаму.- На сцэне акрамя звыклых джазавых інструментаў будуць традыцыйныя беларускія: дуда, жалейка, гуслі, смык, варган, ліра, абертонавыя флейты. Як гэта ўсё разам гучыць-трэба чуць!Прыходзьце ў Палацы Культуры Ветэранаў на вул. Я.Купалы 21, у сераду, 2 снежня а 19.00 і палядзіце як гэта будзе Кошт білетаў ад 40 да 60 рублёў.Да сустрэчы, даражэнькія
Частые вопросы
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.