Безопасная покупка
Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.
Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на творчую сустрэчу з музыкам, выканаўцам аўтарскай песні Уладзімірам Ільюшонкам. На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя альбома «И цветок торчит...».
Гэтым вечарам вас чакае акустычны фолк з элементамі авангарду: песні-заклінанні, дзе архаічныя вобразы пераплятаюцца з гарадской рэфлексіяй. Густая метафарычнасць і атмасфера светлага смутку. Музыка для тых, хто чуе ў ветры голас неба, а ў спеве салаўёў - размову з ценямі.
Аўтарскія песні на рускай мове.
Адрас правядзення: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.