Безопасная покупка
Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на музычны вечар, прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Творчае прысвячэнне паэту падрыхтаваў гурт “Lumiere Tales”.
У праграме прагучаць мелодыі знакамітых беларускіх кампазітараў, а таксама аўтарскія творы музыкаў гурта “Lumiere Tales” Івана Соласа і Андрэя Сакалова.
Гасцей чакаюць чароўныя гукі арфы, шчырыя мелодыі пан-флейты і клавішных – народныя матывы ў спалучэнні з электроннай музыкай. І ўсё гэта пад светлавыя візуальныя вобразы, натхнёныя прыродай Беларусі і паэзіяй Багдановіча.
Уваходны квіток – 25 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Тэл. для даведак: +375 17 363 07 61, +375 17 355 22 95.
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.