Безопасная покупка
Билеты продаёт официальный партнёр. Оплата на защищённой странице организатора.
Праект Цэнтра беларускай драматургіі
Аўтар: паводле аповесці Элізы Ажэшкі
Жанр: маліт-ва аб адолен-ні грахоў-ных звы... звычак
Працягласць: 2 г. 45 хв. з антрактам
У беларускай вёсцы літуе час. Рыбак Павел – удавец, якога вабіць толькі бязмежны прастор Нёмана і рыбная лоўля. Нечаканае знаёмства з распуснай гарадской дзяўчынай Франкай цалкам змяняе яго спакойнае жыццё. Ці гэта стасункі, у якіх па-біблейску даруюцца правіны, ці гісторыя сапраўднай жарсці?
У сваёй культавай аповесці “Хам” Эліза Ажэшка даследуе жыццё Нёманскага краю. Спектакль пераносіць літаратурных герояў у прастору па-за часам, акцэнтуючы ўвагу не на гістарычных ці сацыяльных падзеях, а на чалавечых узаемаадносінах і перажываннях.
Эліза Ажэшка – беларуская пісьменніца ХІХ стагоддзя, якая ў 1905 годзе была намінавана на Нобелеўскую прэмію. Яе творчасць прасякнута асветніцкімі ідэямі, вылучаецца псіхалагізмам і глыбінёй характараў.
Ролі выконваюць:
Павел Кабыцкі – Сяргей Шымко
Францішка – Дар’я Лазарчык
Ульяна Казлюк – Ганна Лебедзева
Піліп Казлюк – Уладзіслаў Віленчыц
Данілка – Павел Шыкуноў
Аўдоцця – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч
Марцэля – заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева
Ураднік – Алесь Ніканенка
Сяляне – Юлія Гружэўская, Максім Ратомскі, Гражына Быкава, Сцяпан Краўчук, Вераніка Буслаева, Павел Зароўскі
Место проведения и адрес указаны в блоке «Расписание и билеты» — выберите город и сеанс.